ІАНІ́ТНАЯ ГЛЕ́БА,
штучнае пажыўнае асяроддзе для вырошчвання раслін; сумесь іанітаў (аніяніту і катыяніту), насычаных біягеннымі элементамі ў выглядзе іонаў. Створана ў Ін-це агульнай і неарган. хіміі
Распрацаваны розныя віды І.г. («Біёна»), якія адрозніваюцца іонаабменнікамі, іх іонным саставам і відам раўнаважнага пажыўнага раствору. Атрымана грануляваная, валакністая і ў выглядзе пенаматэрыялаў. Мае 4—8% (па масе) неабходных для раслін элементаў. 1
Літ.:
Солдатов В.С., Перышкина Н.Г. Искусственные почвы для растений.
В.В.Матусевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)